Час сыходзіць, памяць застаецца!

4 мая 2023 года, напярэдадні Дня Вялікай Перамогі, на галоўнай плошчы Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбылося маштабнае святочнае мерапрыемства з удзелам воінскіх часцей Брэсцкага гарнізона.
Пасля выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь перад прысутнымі выступіў рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч: «Дзень Вялікай Перамогі – гэта ўрок мужнасці, патрыятызму і гераізму. Дзякуючы подзвігам савецкага народа мы ўпэўнена глядзім у будучыню, вучымся, працуем — будуем квітнеючую Беларусь!». У год міру і стварэння мы асабліва павінны шанаваць мірнае неба над намі і памятаць, цаной якіх гераічных намаганняў яно нам дасталася. Памяць пра герояў, якія аддалі сваё жыццё за нашу шчаслівую будучыню, ушанавалі хвілінай маўчання.
Ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным 78-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, прынялі ўдзел разведгрупа, духавы аркестр 38-ай Брэсцкай асобнай гвардзейскай Венскай Чырванасцяжнай дэсантна-штурмавой брыгады і кіналагічная служба вайсковай часці 5526. Вайскоўцы, як ніхто іншы, ведаюць рэальную цану міру, і днём і ноччу ў адказе за спакой і бяспеку нашай краіны. Перад удзельнікамі мерапрыемства выступілі афіцэр 38-ай Брэсцкай асобнай гвардзейскай Венскай Чырванасцяжнай дэсантна-штурмавой брыгады гвардыі маёр Дзмітрый Віктаравіч Бялецкі і курсант ваеннай кафедры БрДТУ Аляксандр Паўлючык.
З Днём Перамогі прысутных таксама павіншаваў клірык Сабора Уваскрэсення Хрыстова іерэй Леанід. Харэаграфічны калектыў БрДТУ «Эдэльвейс» выканаў Вальс Перамогі, салісты духавога аркестра 38-ай Брэсцкай асобнай гвардзейскай Венскай Чырванасцяжнай дэсантна-штурмавой брыгады Алена Надольская і Уладзіслаў Макарэвіч выканалі ваенна-патрыятычныя творы.
У рамках святочнага мерапрыемства была арганізавана выстава ўзбраення і ваеннай тэхнікі 38-ай Брэсцкай асобнай гвардзейскай Венскай Чырванасцяжнай дэсантна-штурмавой брыгады і 111 гвардзейскай Кёнігсбергскай Чырванасцяжнай ордэна Кутузава II ступені артылерыйскай брыгады, выстава тэхнікі і ўзбраення аб’яднанай структуры ДТСААФ, працавала ваенна-палявая кухня 115 зенітнага ракетнага палка.
Завяршыўся перадсвяточны дзень масавым праглядам у актавай зале ўніверсітэта мастацкага фільма «Афіцэры».