Фотавыстава «Прырода Брэстчыны ў аб’ектыве фотаапарата»

3 мая ў БрДТУ адкрылася фотавыстава «Прырода Брэстчыны ў аб’ектыве фотаапарата», арганізаваная кітайскім зямляцтвам нашага ўніверсітэта. На выставе прадстаўлены фатаграфіі, зробленыя замежнымі студэнтамі БрДТУ. У рамках выставы быў праведзены конкурс і шляхам галасавання вызначана лепшая фатаграфія. У галасаванні прымалі ўдзел усе жадаючыя. Пераможцам стаў студэнт эканамічнага факультэта, грамадзянін Кітайскай Народнай Рэспублікі Лю Цзянь бо. Любіце і шануеце прыроду! Яна крыніца сіл, здароўя, задавальнення і натхнення!