Роднымі сімваламі ганаруся!

12 мая 2023 года ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць – герой» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Разам з актыўнай моладдзю іншых устаноў адукацыі горада ўдзел ва ўшанаванні дзяржаўных сімвалаў нашай краіны прынялі і студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
У рамках святкавання ўдзельнікі разгарнулі і пранеслі да плошчы Цырыманіялаў Брэсцкай крэпасці велізарнае палотнішча Дзяржаўнага сцяга, а завяршылася шэсце выкананнем Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.