Першы цэнтралізаваны экзамен у гісторыі Беларусі

14 мая ў Рэспубліцы Беларусь школьнікі ўпершыню здалі цэнтралізаваны экзамен па рускай / беларускай мове. На базе Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта размяшчаецца Рэгіянальны цэнтр тэсціравання і прафесійнай арыентацыі навучэнскай моладзі, які з’яўляецца каардынатарам правядзення цэнтралізаваных экзаменаў у Брэсцкай вобласці.
У рэгіёне арганізавана работа 17 пунктаў правядзення ЦЭ, адным з якіх і з’яўляецца і Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Усяго ў Брэсцкай вобласці на цэнтралізаваны экзамен зарэгістраваліся 9407 чалавек. У БрДТУ размяшчаецца самы вялікі пункт, у якім зарэгістраваліся на першы экзамен 1478 навучэнцаў. У Брэсцкім дзяржаўным універсітэце ім. А. С. Пушкіна-1355, у Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце – 1249 і ў Палескім дзяржаўным універсітэце – 1142 вучня прайшлі рэгістрацыю. Калі казаць аб пунктах праходжання ЦЭ на базе школ і каледжаў, то самым шматлікім з’яўляецца пункт на базе сярэдняй школы №3 г.Століна, у якім зарэгістраваліся на першы ЦЭ 681 чалавек.
Усяго па Брэсцкай вобласці не з’явіліся на экзамен па рускай/беларускай мове 27 чалавек. Для іх прадугледжаны рэзервовыя дні: 23 мая; 11 і 13 ліпеня.
Наступны цэнтралізаваны экзамен пройдзе 21 мая, выпускнікі здадуць па выбары адзін з профільных прадметаў. У Брэсцкай вобласці больш за ўсё навучэнцаў — больш за 40% — зарэгістраваліся на ЦЭ па матэматыцы. У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце на другі цэнтралізаваны экзамен зарэгістраваны 1479 чалавек. Для тых, хто не зможа прыняць удзел у ЦЭ па ўважлівай прычыне 21 мая прадугледжаны рэзервовыя дні: 25 мая; 11 і 15 ліпеня.