Клуб маладой сям’і

Вырашаць складаную сямейную сітуацыю заўсёды значна лягчэй, калі ёсць магчымасць абаперціся на правераны гадамі вопыт.
1 чэрвеня ў рамках работы Клуба маладой сям’і ў фармаце адкрытага дыялогу адбылася сустрэча студэнтаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта з прадстаўнікамі Савета ветэранаў працы. Тэмай гутаркі двух пакаленняў стаў «Пошук рэцэптаў сямейнага шчасця».
Гасцямі сустрэчы сталі старшыня Савета ветэранаў працы Анішчук Ганна Тарасаўна і Ганчарова Ларыса Пятроўна, а таксама муж і жонка Рынгевіч Казімір Іосіфавіч і Рынгевіч Людміла Іванаўна, якія з’яўляюцца прыкладам шчаслівага сумеснага жыцця.
Прадстаўнікі старэйшага пакалення падзяліліся сакрэтамі доўгага шлюбнага жыцця, праверанага часам. Расказалі, як жылі, выхоўвалі і гадавалі дзяцей, якія сямейныя каштоўнасці дапамагалі пераадольваць ім цяжкасці, якія сустракаліся на іх сумесным шляху. Дыскусія, якая завязалася, паказала важнасць для сучасных маладых людзей зносін з прадстаўнікамі старэйшага пакалення. Студэнты сумесна з гасцямі прыйшлі да вываду, што сям’я – гэта месца, дзе чалавек павінен быць шчаслівы!