БрДТУ на Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Белагра-2023»

Міжнародная спецыялізаваная выстава «Белагра-2023» адкрылася 6 чэрвеня ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень».
На выставе можна азнаёміцца з сучаснымі тэхналогіямі перапрацоўкі, упакоўкі і захоўвання прадукцыі, перадавымі напрамкамі ў развіцці раслінаводства, жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі, а таксама разнастайнасцю сельгастэхнікі.
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт на экспазіцыйнай пляцоўцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь прадстаўляе сістэму рабатызаванага аналізу кіслотнасці глебы. Сістэма прызначана для аўтаматызацыі працэсаў аграхімічнага аналізу глебавых проб і з’яўляецца сумеснай распрацоўкай лабараторыі «Лічбавы інжынірынг АПК» і вучэбна-навукова-практычнай лабараторыі «Прамысловая робататэхніка» БрДТУ.
Міжнародная спецыялізаваная выстава «Белагра-2023» пройдзе з 6 па 11 чэрвеня і будзе працаваць з 10.00 да 18.00. З Мінска да месца правядзення мерапрыемства арганізаваны транспартныя маршруты ад станцыі метро «Магілёўская».