Семинар «Аарганізацыя работы профільных класаў інжынернай накіраванасці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Брэсцкай вобласці»

У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся семінар «Арганізацыя работы профільных класаў інжынернай накіраванасці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Брэсцкай вобласці».
У рабоце семінара прынялі ўдзел рэктар БрДТУ Каспяровіч Сяргей Антонавіч, намеснік начальніка ўпраўлення агульнай сярэдняй, спецыяльнай і прафесійнай адукацыі – начальнік аддзела агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Чанава Таццяна Анатольеўна, рэктар БарДУ Унсавіч Аляксандр Мікалаевіч, першы прарэктар БрДУ ім. А. С. Пушкіна Марзан Сяргей Андрэевіч, прарэктар па вучэбнай рабоце ПалесДУ Залатарова Вольга Аляксандраўна, дырэктара, намеснікі дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Брэсцкай вобласці, прадстаўнікі Брэсцкага абласнога ІРА, раённых упраўленняў па адукацыі г. Брэста.
Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі механізмы паспяховага і выніковага функцыянавання інжынерных класаў. Вопыт стварэння і функцыянавання профільных класаў інжынернай накіраванасці пры садзейнічанні Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага выканкама маецца ў сярэдняй школе №20 г.Брэста, гімназіі №2 г. Брэста і сярэдняй школе №2 г. Бярозы. Кіраўнікі гэтых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі падзяліліся сваім вопытам работы ў гэтым напрамку, адказалі на пытанні прысутных.
У ходзе работы семінара прапрацаваны пытанні дарожнай карты па развіцці сеткі профільных класаў інжынернай накіраванасці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанай міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь А.І. Іванцом.