Знаёмства першакурснікаў са студэнцкімі грамадскімі аб’яднаннямі

У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце стартавалі сустрэчы актывістаў студэнцкіх аб’яднанняў і работнікаў аддзела выхаваўчай работы са студэнтамі-першакурснікамі. Адкрылі серыю традыцыйных сустрэч студэнты машынабудаўнічага факультэта.
Начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Буднік Дзяніс Віктаравіч асвятліў асноўныя напрамкі работы аддзела, падрабязна распавёў аб сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службах, аб валанцёрскім руху, аб дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі.
Перад рабятамі таксама выступілі прадстаўнікі першаснай арганізацыі БРСМ, маладзёжнага атрада аховы правапарадку, студэнцкага савета і спартыўнага клуба БрДТУ. На сустрэчы рабяты даведаліся шмат карыснай інфармацыі аб магчымасцях і шляхах рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнтаў у сценах універсітэта. Вельмі спадзяёмся, што першакурснікі БрДТУ стануць актыўнымі ўдзельнікамі грамадскага жыцця факультэта і ўніверсітэта.