Беларусь. Моладзь. Стварэнне!

Аўтацягнік «Беларусь. Моладзь. Стварэнне» сустракалі 20 верасня ў Брэсце. Рэспубліканскі праект стартаваў 15 верасня ў Гомелі, а завершыцца 21 верасня ў Мінску. Удзел у ім прымаюць каля 80 лепшых прадстаўнікоў студэнцкай і працоўнай моладзі Беларусі і Расіі, у ліку якіх і прадстаўнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Праект накіраваны на выхаванне ў моладзі павагі да гісторыі, культуры і традыцый беларускага народа, захаванне пераемнасці пакаленняў, падтрымку дабрачынных ініцыятыў моладзі, развіццё актыўнай грамадзянскай пазіцыі маладых людзей, фарміраванне пазітыўнага іміджу Беларусі ў маладзёжным асяроддзі.
Удзельнікі аўтацягніка рухаюцца па ўсіх абласцях краіны, знаёмяцца з культурнымі, гістарычнымі і прамысловымі жамчужынамі Беларусі.
Патрыятычны маршрут фінішуе ў горадзе-героі Мінску ў Міжнародны дзень міру, што асабліва сімвалічна ў Год міру і стварэння.