Першыя залікоўкі ўручаны на факультэце інжынерных сістэм і экалогіі БрДТУ

У філіяле кафедры цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі БрДТУ на тэрыторыі ПУ «Брэстгаз» адбылося ўрачыстае ўручэнне заліковых кніжак студэнтам першага курса групы ТВ-21 спецыяльнасці «Інжынерныя сеткі і абсталяванне будынкаў, прафілізацыя «Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна». Заліковыя кніжкі ўручалі генеральны дырэктар УП «Брэстаблгаз » Яўген Аляксандравіч Казімірчык і загадчык кафедры цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі Уладзімір Генадзьевіч Навасельцаў. У рамках цырымоніі ўручэння для студэнтаў была праведзена экскурсія ў навучальным цэнтры ПУ «Брэстгаз» з паказам сучаснага абсталявання. Варта адзначыць, што сярод студэнтаў-першакурснікаў – трое хлопцаў паступілі па мэтавым наборы па заяўках УП «Брэстаблгаз».