Аўтацягнік #Беларусь.Моладзь.Стварэнне

У Міжнародны дзень міру завяршыўся Рэспубліканскі маладзёжны праект «Аўтацягнік #Беларусь.Моладзь.Стварэнне», запушчаны Рэспубліканскім моладзевым цэнтрам пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, які ў Год міру і стварэння сабраў прадстаўнікоў студэнцкай, навуковай, творчай і працоўнай моладзі з розных гарадоў і абласцей Рэспублікі Беларусь, а таксама Расійскай Федэрацыі.
Аўтацягнік здзяйсняў прыпынкі ля памятных месцаў 16 беларускіх гарадоў. Адной з удзельнікаў аўтацягніка стала студэнтка эканамічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Ганна Цяліпка.
«Праект «Аўтацягнік # Беларусь.Моладзь.Стварэнне » паказаў, наколькі разнастайная наша краіна, паказаў важнасць наведвання сацыяльных устаноў. Эмоцыі засталіся толькі станоўчыя і яркія. 7 дзён падарожжа, больш за 2500 тысяч км, 80 зараджаных рабят з РБ і РФ.
«Кожны дзень быў напоўнены новымі ведамі, новымі адчуваннямі. Усе гарады, у якія мы прыязджалі, сустракалі з цяплом», — падзялілася сваімі ўражаннямі Ганна.
Асноўная мэта праекта-узмацніць ролю моладзі ў развіцці валанцёрскага руху і сфарміраваць талерантнае стаўленне да людзей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама ў дзейнасці па захаванні гістарычнай памяці, гісторыка-культурнай спадчыны і традыцый Беларусі.