Адкрыты дыялог рэктара са студэнтамі

15 лістапада адбыўся адкрыты дыялог рэктара Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргея Антонавіча Каспяровіча са студэнцкай моладдзю.
У актавай зале таксама прысутнічалі студэнты, прарэктара, кіраўнікі структурных падраздзяленняў.
Рэктар пачаў свой выступ з дакладу аб дынаміцы развіцця універсітэта, падыходах, якія важныя для развіцця студэнцкага самакіравання, дасягненнях, пра будучыню студэнцкага жыцця, аб пазавучэбнай дзейнасці. Асаблівую ўвагу Сяргей Антонавіч надаў новым спецыяльнасцям, адзначыў важнасць базісных дысцыплін, расказаў аб новых вучэбных планах, адзначыўшы новы, сучасны фармат навучання.
Асаблівая ўвага ў ходзе сустрэчы нададзена абмеркаванню значэння інстытута куратараў ў арганізацыі ўзаемадзеяння бесперапыннай сувязі са студэнтамі. У другой частцы мерапрыемства студэнты змаглі атрымаць адказы на ўсе пытанні.
Пытанні былі самымі разнапланавымі і тычыліся арганізацыі адукацыйнага працэсу, практычнай падрыхтоўкі, паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы, арганізацыі харчавання, добраўпарадкавання аўдыторый, жыццядзейнасці студэнтаў. Рабят цікавіла вылучэнне аўдыторый для рэпетыцый да розных мерапрыемстваў. Не абышлося без размовы на самыя любімыя тэмы студэнтаў ВНУ-сталовая і сацыялізацыя.
Рэктар выказаў падзяку ўсім, хто праявіў зацікаўленасць да мерапрыемства, бо падобнае ўзаемадзеянне спрыяе аператыўнай зваротнай сувязі і рэагаванню на сітуацыі, якія патрабуюць своечасовага ўмяшання і прыняцця прафілактычных мер.
У заключнай частцы мерапрыемства Сяргей Антонавіч падзякаваў усім удзельнікам за праяўленую актыўнасць і павіншаваў з надыходзячым святам.