Дыялог аб навуцы з прафесарам В.С.Севяраніным

У адпаведнасці з планам навуковых мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Дня беларускай навукі, кафедра цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта арганізавала сустрэчу студэнтаў спецыяльнасці «Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна» з прафесарам, доктарам тэхнічных навук, Ганаровым прафесарам БрДТУ Віталём Сцяпанавічам Севяраніным. За 50 гадоў працы ў нашым універсітэце прафесар унёс вялікі ўклад у развіццё навуковай дзейнасці.
На сустрэчы размова ішла аб навуковай творчасці. Віталь Сцяпанавіч падзяліўся багатым вопытам работы ў вынаходніцкай дзейнасці. У цяперашні час прафесар з’яўляецца аўтарам больш за 300 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.
У завяршэнні сустрэчы Віталь Сцяпанавіч адказаў на хвалюючыя студэнтаў пытанні.