Дэлегацыя адукацыйных устаноў правінцыі Аньхой Кітайскай Народнай Рэспублікі ў БрДТУ

28 студзеня 2024 года дэлегацыя адукацыйных устаноў правінцыі Аньхой Кітайскай Народнай Рэспублікі на чале з намеснікам генеральнага дырэктара Дэпартамента адукацыі правінцыі Аньхой Чу Чанлянь з рабочым візітам наведала Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт.
У складзе дэлегацыі БрДТУ таксама наведалі: Лян Сянцзюнь – дырэктар аддзела навуковых даследаванняў і паслявузаўскай адукацыі Дэпартамента адукацыі правінцыі Аньхой; Лі Чжао – прарэктар Універсітэта Цзяньчжу Аньхой; Хуан Юанню – прарэктар Аньхойскага навукова-тэхнічнага ўніверсітэта; Ху Сюэвэнь – дырэктар упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і абменаў Аньхойскага ўніверсітэта.
Супрацоўніцтва БрДТУ з універсітэтам Цзяньчжу Аньхой бярэ свой пачатак з моманту падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве ў 2017 годзе. За гэты час сумесна арганізавана і праведзена дзве буйныя міжнародныя канферэнцыі ў галіне будаўніцтва, энергетыкі і аховы навакольнага асяроддзя, арганізаваны абмен афіцыйнымі дэлегацыямі.
У ходзе візіту ў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт прадстаўнікі ўніверсітэта-партнёра азнаёміліся з абноўленай матэрыяльна-тэхнічнай базай БрДТУ, абмеркавалі напрамкі супрацоўніцтва ў галіне матэрыялазнаўства, машынабудавання і аўтаматызацыі вытворчасці.
Таксама разглядаецца магчымасць рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм агульнай вышэйшай і паглыбленай вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях будаўнічага профілю.