Адзіны дзень галасавання 25 лютага: што трэба ведаць?

Адзіны дзень галасавання ў Беларусі пройдзе 25 лютага 2024 года. Абірацца будуць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання.
У рамках правядзення адзінага дня галасавання на тэрыторыі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта арганізаваны месцы для галасавання па трох выбарчых участках: участак №78, участак №79 і ўчастак №80.

Час працы выбарчых камісій:

  • 25 лютага 2024 года з 08:00 да 20:00
  • Датэрміновае галасаванне праводзіцца з 20 па 24 лютага 2024 года. Час працы выбарчых камісій на перыяд датэрміновага галасавання з 12: 00 да 19: 00.

Месцы для галасавання:

  • Галоўны корпус БрДТУ – выбаршчыкі, якія адносяцца да ўчастку для галасавання №79, галасуюць на ўчастку №79, размешчаным у галоўным корпусе БрДТУ (вул. Маскоўская 267)
  • ГЦ «Зодчие» – студэнты, зарэгістраваныя ў інтэрнатах №1, №3 і №4, галасуюць на ўчастку №78, размешчаным у ГЦ «Зодчие» БрДТУ (вул. Маскоўская, 267д)
  • Інтэрнат №2 – студэнты і работнікі, зарэгістраваныя ў інтэрнаце №2, галасуюць на ўчастку №80, размешчаным у інтэрнаце №2 БрДТУ (вул.Маскоўская, 267д/2).
  • Работнікі і студэнты, зарэгістраваныя ў г. Брэсце, галасуюць па месцы жыхарства.

Праяві сваю грамадзянскую пазіцыю – удзельнічай у выбарах!