14 лютага ў студэнцкім гарадку Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ў фармаце адкрытага дыялогу прайшла сустрэча са студэнтамі з нагоды правядзення Адзінага дня галасавання.
Дэканам эканамічнага факультэта Вікторыяй Васільеўнай Зазерскай і дэканам машынабудаўнічага факультэта Сяргеем Рамановічам Анысько былі разгледжаны і абмеркаваны пытанні, якія тычацца асаблівасцяў і новаўвядзенняў выбарчай кампаніі 2024 года. У ходзе сустрэчы гаварылася, што асабліва значныя выбары ў цяперашняй сітуацыі, калі неабходна максімальнае згуртаванне грамадства.
Падрабязна спыніліся на правядзенні асноўных выбарчых працэдур, а таксама магчымых спосабах галасавання, навацыях і асаблівасцях электаральнай кампаніі 2024 года. Праінструктавана аб тым, хто мае права абіраць і быць абраным, а таксама ў чым заключаецца праца дэпутата. Навучэнцы атрымалі інфармацыю аб важнасці фарміравання патрыятычнай грамадзянскай пазіцыі, аб павышэнні ролі моладзі ў вырашэнні розных жыццёвых пытанняў, у тым ліку і важнасці ў галасаванні.
Дадзенае мерапрыемства накіравана на тое, каб растлумачыць маладым выбаршчыкам, што выбары фарміруюць сацыяльную, палітычную і эканамічную сталасць, а таксама адказнасць не толькі за сябе, але і за будучыню краіны.