Брэст – новая маладзёжная сталіца Беларусі

Студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта на чале з прарэктарам па выхаваўчай рабоце Наталляй Пятроўнай Ялавой прынялі ўдзел у рэспубліканскім свяце «Брэст – маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь – 2024». Эстафету Брэсту перадаў Наваполацк.
З усіх рэгіёнаў краіны на тры дні ў горад з багатай гісторыяй прыехалі студэнты, навучэнцы, маладыя спецыялісты, навукоўцы, члены БРСМ. Гасцям Брэстчыны прапанавана насычаная культурная праграма: працоўная акцыя «Пабудуем Патрыятычны цэнтр разам!» на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці; на прадпрыемствах і арганізацыях горада пройдуць дыялогавыя пляцоўкі, тэматычныя выставы, семінары, вебінары і майстар-класы; арганізаваны пазнавальныя аглядныя экскурсіі.
Школьнікі, студэнты і працоўная моладзь Брэстчыны зробяць усё магчымае, каб з годнасцю пранесці ганаровае званне маладзёжнай сталіцы і перадаць эстафету далей.
Дзякуючы ганароваму статусу абраны горад набудзе неабходны вопыт работы з моладдзю, стане галоўнай пляцоўкай для рэалізацыі крэатыўных ініцыятыў і значных праектаў маладых людзей з усіх рэгіёнаў краіны.