Абмяркоўваем электаральную кампанію. Сустрэча з памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектарам па Брэсцкай вобласці В.П. Вакульчыкам

У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце 19 лютага памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Паўлавіч Вакульчык у рамках Адзінага дня інфармавання правёў сустрэчу з калектывам студэнтаў і работнікаў.
Падчас сустрэчы Валерый Паўлавіч звярнуў увагу на тое, што кожны павінен разумець значнасць удзелу ў выбарах, тым самым выяўляючы сваю грамадзянскую пазіцыю.
У сваім выступленні памочнік Прэзідэнта зрабіў акцэнт на тым, што менавіта маладое пакаленне павінна прымаць актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны, свядома падыходзіць да выбару дэпутатаў, умець рабіць правільныя высновы з вялікага патоку інфармацыі.
Таксама Валерый Паўлавіч закрануў тэмы грамадска-палітычнай сітуацыі вакол нашай краіны і прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі, падкрэсліў, што ў краіне створаны ўсе ўмовы для рэалізацыі маладых людзей, акрэсліў паспяховыя напрамкі і сферы, у якіх Брэсцкай вобласці патрабуюцца дапрацоўкі.
Фармат сустрэчы прадугледжваў адкрыты дыялог, падчас якога рабяты задавалі пытанні. Пытанні тычыліся палітычнага становішча, захавання нацыянальнай бяспекі краіны, гістарычнай памяці і асабістага жыцця. На кожны з іх яны атрымалі вычарпальныя адказы.