I Адкрыты фестываль-конкурс «Neoпеснi.by»

17 лютага 2024 года ў абласным цэнтры маладзёжнай творчасці адбыўся I Адкрыты фестываль-конкурс вакальна-харавой творчасці «Neoпеснi.by» – песенны фестываль, які аб’ядноўвае артыстаў і творчыя калектывы Беларусі (і замежных удзельнікаў).
Арганізатары фестывалю: галоўнае ўпраўленне па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама і УА «Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці». Праект носіць асветны характар і арыентаваны на ўмацаванне міру і дружбы паміж народамі, прапаганду і развіццё народнай культуры.
У першым этапе фестывалю, які праходзіў пад дэвізам «Песні свайго рэгіёна», у намінацыі «Аўтэнтычная песня», паспяхова выступіў творчы калектыў універсітэта – фальклорны тэатр «Скарбніца» (кіраўнік Берней Л.Г.).
Дыплом 1 ступені ў намінацыі аўтэнтычная песня – фальклорны тэатра «Скарбніца».
Дыплом 1 ступені ў намінацыі аўтэнтычная песня-Лукашык Андрэй, Новік Захар.
Ад усёй душы віншуем рабят і кіраўнікоў з высокімі ўзнагародамі і жадаем далейшых творчых поспехаў!!!