29 лютага ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылася сустрэча студэнтаў машынабудаўнічага і будаўнічага факультэтаў з оперупаўнаважаным АПК АУС адміністрацыі Ленінскага раёна г.Брэста Максімам Уладзіміравічам Мурашка.
У фармаце адкрытага дыялогу абмяркоўваліся асноўныя тыпы інтэрнэт-пагроз. Максім Уладзіміравіч распавёў аб маштабах праблемы кіберзлачыннасці. Асаблівую ўвагу звярнуў на такія распаўсюджаныя віды махлярства, як фішынг і вішынг, на спосабы абароны банкаўскіх карт і правілы бяспечных паводзін у сацсетках і месенджарах.
Спікер падзяліўся з навучэнцамі парадамі, якія дазволяць мінімізаваць рызыкі фінансавых страт: не афішаваць і не перадаваць дадзеныя сваёй банкаўскай карты, не наведваць сумнеўныя сайты, не паддавацца эмоцыям у выпадках атрымання паведамленняў ад блізкіх з просьбай аб дапамозе, не рэгістраваць на сябе банкаўскія карты з намерам іх перадачы іншым асобам за ўзнагароджанне. Акрамя таго, Мурашка М.У. закрануў тэму барацьбы з наркаманіяй, а таксама супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў. Адзначыў, што любыя неправамерныя дзеянні ў любым выпадку спыняюцца супрацоўнікамі праваахоўных органаў.
Пытанні лічбавай трансфармацыі злачыннасці сёння з’яўляюцца аднымі з найбольш надзённых. І ад таго, наколькі эфектыўна ўдасца супрацьстаяць гэтаму выкліку, залежыць не толькі абароненасць правоў і інтарэсаў грамадзян, але і інфармацыйная бяспека грамадства і дзяржавы.


