29 лютага ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшла сустрэча прадстаўнікоў міжнароднай кампаніі MODSEN (Modern software engineering) са студэнтамі факультэта электронна-інфармацыйных сістэм. Кампанія займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння з выкарыстаннем сучасных тэхналогій і рашэнняў.
У рамках семінара студэнты пазнаёміліся з працай найбуйнейшага распрацоўніка ІТ-рашэнняў у Рэспубліцы Беларусь, даведаліся аб кваліфікацыйных патрабаваннях да спецыялістаў. Прадстаўнік HR-аддзела раскрыла магчымасці праходжання практыкі, стажыроўкі і працаўладкавання. Супрацоўнікі і прадстаўнікі кампаніі абмеркавалі магчымыя перспектыўныя сумесныя праекты і мерапрыемствы. Навучэнцы атрымалі шмат практычных саветаў па складанні рэзюмэ і праходжання гутарак, а таксама адказы на ўсе пытанні, якія цікавяць іх.
Падобнага роду мерапрыемствы з’яўляюцца важным складнікам пры падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне распрацоўкі праграмнага забеспячэння рознага функцыянальнага прызначэння, так як дапамагаюць больш дакладна зарыентавацца будучым выпускнікам у тэндэнцыях рынку працы, раскрыць і рэалізаваць свой творчы патэнцыял.




