7 мая 2023 на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праходзіла камандная алімпіяда па праграмаванні.
З 32 каманд, якія прынялі ўдзел у Алімпіядзе, 5 каманд прадстаўлялі Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Сярод іншых удзельнікаў — студэнты БДУ, БНТУ і БДУІР. Лепшы вынік сярод студэнтаў факультэта электронна — інфармацыйных сістэм БрДТУ паказала каманда ў складзе: Качалаўскі Даніл, Зарэчны Адрыян і Капанчук Яўген.
Віншуем нашых хлопцаў з паспяховым выступленнем!
