VI Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Новыя тэхналогіі і матэрыялы, аўтаматызацыя вытворчасці»

16 лістапада ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце на базе машынабудаўнічага факультэта адбылася VI Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Новыя тэхналогіі і матэрыялы, аўтаматызацыя вытворчасці».
Удзел у канферэнцыі прынялі вядучыя спецыялісты ў галіне машынабудавання Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Таджыкістана.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся прарэктар па навуковай рабоце БрДТУ Мікалай Мікалаевіч Шалобыта і дэкан машынабудаўнічага факультэта Сяргей Рамановіч Анысько.
Дадзенае мерапрыемства прайшло пры цесным узаемадзеянні з навукоўцамі дзяржаўных навуковых устаноў: «Інстытут тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі», «Фізіка-тэхнічны інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт, Полацкі дзяржаўны універсітэт, Тамбоўскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт, Самарскі Універсітэт (Расійская Федэрацыя), а таксама Дзяржаўны энергетычны інстытут Туркменістана.
У ходзе канферэнцыі ўзнімаліся пытанні новых распрацовак у галіне надзейнасці і ўдасканалення канструкцый машын, інавацыйных тэхналогій у машынабудаванні. Навукоўцы і маладыя даследчыкі прадставілі вынікі даследаванняў у галіне інжынерыі паверхні, абмеркавалі актуальныя праблемы праектавання і аўтаматызацыі вытворчасці.
Удзельнікі канферэнцыі выказалі словы ўдзячнасці арганізатарам канферэнцыі за магчымасць сустрэцца і абмеркаваць хвалюючыя іх тэмы ў шырокім міжнародным фармаце.
Па выніках канферэнцыі дасягнуты дамоўленасці аб працягу актыўнага супрацоўніцтва паміж навукоўцамі-машынабудаўнікамі БрДТУ і універсітэтаў рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Таджыкістана.