Навуковы форум «Студэнцкая навуковая зіма ў Брэсце–2023»

21-22 снежня 2023 года на эканамічным факультэце Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбыўся XVII Міжнародны студэнцкі навуковы форум «Студэнцкая навуковая зіма ў Брэсце–2023».
У форуме прынялі ўдзел больш за 100 студэнтаў з Беларусі, Расіі, Рэспублікі Узбекістан і Кітая, а таксама 20 студэнтаў эканамічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Адкрываючы Міжнародны студэнцкі форум, рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч падкрэсліў, што галоўная мэта падобных мерапрыемстваў заключаецца ў падвядзенні гадавых вынікаў навукова-даследчай работы студэнтаў, абмене ідэямі і ў дэманстрацыі ведаў у галіне эканомікі.
У рамках форуму была арганізавана работа секцый па двух напрамках: «Удасканаленне развіцця ўліку, аналізу і кантролю ў сучасных умовах, «Лічбавая эканоміка: тэндэнцыі і перспектывы», а таксама «Актуальныя напрамкі развіцця фінансава-крэдытнай сферы эканомікі». Упершыню сёлета прайшла секцыя «Развіццё мытнай сферы». Галоўны інспектар аддзела ідэалагічнай работы Брэсцкай мытні Лясак Аляксандр Генадзевіч у прывітальным слове адзначыў важнасць падобных мерапрыемстваў пры падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў для галін эканомікі, у тым ліку для мытных органаў.
На мерапрыемстве ўдзельнікі па-новаму, з пазіцыі развіцця новых лічбавых тэхналогій, прадставілі важныя перспектыўныя пытанні тэорыі і практыкі доследных абласцей ведаў і прафесійнай дзейнасці.